E-cert.by - электронны рэсурс для дыстанцыйнай падачы заявак на правядзенне работ па сертыфікацыі і заяў на рэгістрацыю дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі

12.11.2015 #пацвярджэнне адпаведнасці

E-cert.by - электронны рэсурс для дыстанцыйнай падачы заявак на правядзенне работ па сертыфікацыі і заяў на рэгістрацыю дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі

У рамках удасканалення працэдуры пацвярджэння адпаведнасці сродкаў і паслуг электрасувязі 09.11.2015 уведзена ў эксплуатацыю сістэма электроннай рэгістрацыі заявак на правядзенне работ па сертыфікацыі і заяў на рэгістрацыю дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі.

Цяпер заяўнік можа падаць заяўку на любы від пацвярджэння адпаведнасці ў любой сістэме (Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці, тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза) дыстанцыйна. Дадзены сэрвіс значна спросціць і паскорыць працэдуру пацвярджэння адпаведнасці і дазволіць адсочваць працэнт апрацоўкі заяўкі як эксперту-аўдытару ці кіраўніку Органа па сертыфікацыі, так і заяўніку. Рэгістрацыя ўліковага запісу карыстальніка (асабістага кабінета заказчыка) дазволіць ажыццяўляць аператыўны маніторынг за ходам выканання працэдур па пацвярджэнню адпаведнасці, а таксама весці працоўную перапіску з экспертам-аўдытарам і кіраўніцтвам цэнтра сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі, своечасова атрымліваць інфармацыю аб прымаемых па заяўцы рашэннях. Выкарыстанне інтэрнэт-партала дазволіць прымацаваць да заяўкі і адправіць у электронным выглядзе ўсе неабходныя дакументы для разгляду экспертам-аўдытарам.

Аднак падача электроннай заяўкі не выключае прадастаўлення ў Орган па сертыфікацыі ААТ «Гіпрасувязь» камплекта дакументаў на папяровым носьбіце (у адпаведнасці з тэхнічным кодэксам ўсталяванай практыкі 5.1.02 (п. 5.3, пп. 5.3.1-5.3.7), 5.1.03 ( пп. 5.6, 5.7)).

Электронны адрас інтэрнэт-партала (для доступу заяўнікаў): www.e-cert.by.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця