31-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
26.04.2017 #мерапрыемствы #сацыяльнае
Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» 26 красавіка прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У парку Дружбы народаў сабралася больш за 2000 чалавек. Сярод запрошаных – удзельнікі ліквідацыі аварыі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, пасольстваў Расіі, Украіны і Японіі, грамадскіх арганізацый.
26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 г. Звыш 70 % выкінутых радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Чарнобыльская катастрофа паўплывала на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 млн жыхароў Беларусі.
Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020»
23 снежня 2020 года рэжыме online на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП »Белтэлекам» прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020».
Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД) адбыўся ў снежні
14–15 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн адбыўся Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД), у якім узялі ўдзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь».
Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы
14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.