2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам навукі

13.01.2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 снежня 2016 г. падпісаў адпаведны ўказ. Асноўныя мэты дадзенага рашэння – павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Урад разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацуе рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рэалізацыя гэтага плана будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў.

Істотны ўклад у навуковае развіццё галіны сувязі ўносіць ААТ «Гіпрасувязь». Навуковы напрамак дзейнасці арганізацыі – гэта пошук вырашэнняў найбольш актуальных пытанняў у галіне электрасувязі, фарміраванне і суправаджэнне напрамкаў доўгатэрміновай навукова-тэхнічнай палітыкі, распрацоўка праграм і канцэпцый развіцця рынку сродкаў і паслуг электрасувязі, а таксама тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы стандартызацыі, выпрабаванні і пацверджанні адпаведнасці сродкаў і паслуг электрасувязі, каардынацыя міжнароднага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, ААТ «Гіпрасувязь» распрацоўвае праектныя рашэнні любой складанасці для ўсіх сучасных тэхналогій электрасувязі, а таксама актыўна развівае напрамак міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у рамках якога праводзіцца падрыхтоўка прапаноў для выпрацоўкі пазіцыі Адміністрацыі сувязі рэспублікі на міжнародных форумах. Навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і іншыя навукова-тэхнічныя работы прадпрыемства, звязаныя з распрацоўкай, вытворчасцю, укараненнем і выпрабаваннем сістэм і сродкаў сувязі, з'яўляюцца падмуркам навуковага развіцця і росквіту краіны ў сферы сувязі і інфармацыйных тэхналогій.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця