12-13 верасня адбудзецца сход Рабочай групы РСС па працы з МСЭ
12-13 верасня 2016 г. у г. Мінску адбудзецца 16-е пасяджэнне Рабочай групы РСС па працы з МСЭ пры Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва.
У рамках сходу плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- вынікі рэалізацыі Рашэнняў 51/22-га сумеснага пасяджэння Савета кіраўнікоў АС РСС і Каардынацыйнага савета дзяржаў – удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС (24 мая, г. Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан);
- вынікі дзейнасці Рэгіянальнай групы РСС ў Даследчай камісіі 3 МСЭ-D «Прынцыпы тарыфікацыі і разлікаў з улікам адпаведных эканамічных і стратэгічных пытанняў электрасувязі»;
- ход падрыхтоўкі АС РСС да Сусветнай асамблеі па стандартызацыі электрасувязі 2016 года, Сусветнай канферэнцыі па развіццю электрасувязі 2017 года, Паўнамоцнай Канферэнцыі МСЭ 2018 года;
- праект Палажэння аб Рабочай групе РСС па працы з МСЭ пры Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва;
- прапановы па кандыдатурах намеснікаў старшыні Групы экспертаў па Рэгламенту міжнароднай электрасувязі.
Мерапрыемства пройдзе ў галоўным офісе кампаніі «Белтэлекам». Плануецца, што ў пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі МСЭ, Выканаўчага камітэта РСС, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Белтэлекам», ААТ «Гіпрасувязь», ПАО «Растэлекам», а таксама эксперты буйных галіновых арганізацый Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Славеніі і інш.
Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020»
23 снежня 2020 года рэжыме online на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП »Белтэлекам» прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020».
Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД) адбыўся ў снежні
14–15 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн адбыўся Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД), у якім узялі ўдзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь».
Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы
14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.