110 гадоў з дня падпісання Рэгламенту радыёсувязі МСЭ

12.12.2016 #МСЭ

Сёння адзначаецца 110 гадоў з дня падпісання Рэгламенту радыёсувязі МСЭ. У 1906 г. 30 марскіх дзяржаў на першай Міжнароднай радыётэлеграфнай канферэнцыі ў Берліне падпісалі «Міжнародную радыётэлеграфную канвенцыю», якая ўводзіла прынцып абавязковага забеспячэння сувязі паміж судамі ў моры і сушай. Дадатак да гэтай Канвенцыі утрымліваў першы рэгламент, які рэгулюе бесправадную тэлеграфную сувязь. З таго часу гэты рэгламент быў пашыраны і перагледжаны на шматлікіх канферэнцыях радыёсувязі і на дадзены момант вядомы як Рэгламент радыёсувязі МСЭ.

Дакумент выкарыстоўваецца ў дачыненні да частот у дыяпазоне ад 9 кГц да 3000 ГГц і зараз утрымлівае рашэнні Сусветных канферэнцый радыёсувязі 1995 г. (СКР-95), 1997 г. (СКР-97), 2000 г. (СКР-2000), 2003 г. (СКР-03), 2007 г. (СКР-07), 2012 г. (ВКР-12) і 2015 г. (ВКР-15), якія вызначаюць правы і абавязкі дзяржаў – членаў МСЭ пры выкарыстанні рэсурсаў спектру і спадарожнікавых арбіт.

Рэгламент стаў рэгулятарнай асновай для развіцця перадавых бесправадных службаў, забяспечыўшы ў той жа час абарону інтарэсаў і правоў усіх карыстальнікаў радыёсувязі. Праз 110 гадоў гэты працэс даказаў сваю эфектыўнасць у рэагаванні на ўстойлівы рост паслуг радыёсувязі, які падсілкоўваецца сталымі інавацыямі ў тэхналогіях і стабільнымі чаканнямі з боку насельніцтва ў цэлым. Каля 40 розных радыёслужбаў сумесна выкарыстоўваюць спектр для аказання высакаякасных паслуг электрасувязі карыстальнікам, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

У цяперашні час назіраецца імклівае разгортванне сетак сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (4G) на аснове нарматыўных палажэнняў і стандартаў IMT МСЭ (Міжнароднай рухомай электрасувязі). Паспяхова працягваецца распрацоўка нарматыўных палажэнняў і стандартаў IMT-2020 МСЭ для сістэм пятага пакалення (5G).

Часопіс «Веснік сувязі» быў прадстаўлены на тэматычнай выставе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

У лістападзе бягучага года ў чытальнай зале перыядычных выданняў РНТБ адбылася выстаўка «Радыёэлектроніка. Прыборабудаванне. Аўтаматызацыя». Маштабную экспазіцыю склалі больш чым 60 часопісаў з фонду аддзела навукова-тэхнічнай літаратуры і прамысловых замежных, расійскіх і беларускіх каталогаў.

Пашырэнне вобласці акрэдытацыі НДВЛ ТА

З 1 снежня 2017 г. вобласць акрэдытацыі Навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) Навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» пашыраецца адносна вымярэння параметраў электрычных інтэрфейсаў 10BASE-T, 100BASE-TX і 1000BASE-T.

Новая паслуга!

«Сертыфікацыя па патрабаванням энергаэфектыўнасці за 3 працоўныя дні»

ААТ «Гіпрасувязь» акрэдытавана як навуковая арганізацыя

3 кастрычніка 2017 г. у будынку Прэзідыума НАН Беларусі адбылося пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый. У ходзе пасяджэння было прынята рашэнне аб выдачы пасведчання аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ААТ «Гіпрасувязь».

Супрацоўнік ААТ «Гіпрасувязь» прыняў удзел у рэгіянальным семінары МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу»

27–29 верасня 2017 г. на базе Адэскай Нацыянальнай Акадэміі сувязі ім. Папова адбыўся рэгіянальны семінар МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу».