ААТ «Гіпрасувязь» прыняло ўдзел у здачы фізкультурна-аздараўленчага комплексу

18.04.2017 #мерапрыемствы

Кіраўніцтва і прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гіпрасувязь» надаюць вялікую ўвагу развіццю фізічнай культуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця, стварэнню спрыяльных умоў для эфектыўнага адпачынку і аздараўлення калектыву.

Спартыўная каманда прадпрыемства рыхтуецца да чарговага этапу XIX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі.

8–9 красавіка на базе адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта» члены спартыўнай каманды правялі фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Усе ўдзельнікі здалі абавязковыя нарматывы.

Непагодлівае надвор'е і дождж не сапсавалі пазітыўны настрой і спаборніцкі дух спартсменаў – таварыскі футбольны матч з камандай РУП «БелДІЭ» скончыўся сяброўскай нічыёй 4:4.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе