Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

29.03.2023

Другі дзень быў не менш насычаным, чым першы. На гэты раз удзельнікі сабраліся ў гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі. Супрацоўніцы прэс-службаў «Белтэлекама» і «Белпошты» падзяліліся карыснымі сэрвісамі для афармлення кантэнту ў сацыяльных сетках і вопытам выкарыстання лічбавых інструментаў для прасоўвання паслуг арганізацый сувязі. У час круглага стала абмеркавалі пытанні прафесійнай камунікацыі, падзяліліся ідэямі і прапановамі.

Акрамя таго, з удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган. Паводле яго, аб поспехах галіны павінны ведаць не толькі тыя, хто ў ёй працуе, але і астатнія грамадзяне. Дасягнуць гэтага дапаможа размяшчэнне актуальнай інфармацыі на афіцыйных сайтах, цікавых навін у сацыяльных сетках і шчырае абмеркаванне пытанняў з прадстаўнікамі СМІ. Менавіта таму важна паведамляць аб дасягненнях і той значнай працы, якую выконваюць калектывы арганізацый сувязі.

Пасля семінара ўдзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі, прысвечанай гісторыі пошты, тэлеграфа, тэлефона, радыё, тэлебачання і мабільнай сувязі.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця