Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Веснік сувязі» узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі
07.02.2018 #Беларусь
Загадам Міністэрства інфармацыі ад 15.01.2018 № 9/л намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Веснік сувязі» Інін Мікалай Сямёнавіч узнагароджаны Ганаровай граматай за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі.
Рэдакцыя «Весніка сувязі» і калектыў ААТ «Гіпрасувязь» шчыра віншуюць калегу з заслужанай узнагародай і жадаюць далейшых асабістых і прафесійных поспехаў.