У Мінску праходзіць 31-ы Міжнародны кангрэс Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў

14.09.2018 #мерапрыемствы #Беларусь

У перыяд з 9 па 14 верасня 2018 г. у Мінску праходзіць 31-ы Міжнародны кангрэс Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў (далей – АУКП), у якім прымаюць удзел больш за 80 касманаўтаў з 19 краін свету, а таксама прадстаўнікі навукова-даследчых інстытутаў, нацыянальных касмічных агенцтваў, профільных арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь».

АУКП – міжнародная некамерцыйная прафесійная і адукацыйная арганізацыя, створаная ў 1985 г. для абмену вопытам касмічных палётаў і тэхнічнай інфармацыяй аб касмічных аперацыях, навуковых даследаваннях, распрацоўкі місіі і падрыхтоўкі касманаўтаў, пра што будуць дакладваць члены АУКП на тэхнічных сесіях.

У Мінску ў рамках кангрэса акрамя тэматычных тэхнічных сесій прайшлі і грамадскія мерапрыемствы:

  • 9 верасня на вуліцы Касманаўтаў быў адкрыты памятны знак, прысвечаны тром касманаўтам, якія нарадзіліся ў Рэспубліцы Беларусь – П.І. Клімуку, У.В. Кавалёнку, А.В. Навіцкаму;
  • 11 верасня адкрылася выстава здымкаў Беларусі з космасу, плакаты ўпрыгожылі агароджу парка Чалюскінцаў;
  • 12 верасня прайшоў так званы Community Day (Дзень супольнасці) – удзельнікі касмічных палётаў наведалі школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, галіновыя арганізацыі, дзе выступалі з дакладамі і расказвалі пра свае палёты;
  • 13 верасня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку, прысвечаную Кангрэсу;
  • 15 верасня ў Батанічным садзе закладзена Алея касманаўтаў.

Несумненна, Кангрэс натхніць новае пакаленне касмічных даследчыкаў і шырокую грамадскасць, а яго тэма і накіраванасць – «Мы ствараем касмічную будучыню» – падштурхне да пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі па засваенні блізкага і далёкага космасу.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.