Паспяхова выкананы праектныя і пошукавыя работы!

18.10.2016 #паслугі

Асноўнымі відамі дзейнасці ААТ «Гіпрасувязь» з'яўляюцца выкананне комплексу праектных і пошукавых работ і распрацоўка праектнай і каштарыснай дакументацыі.

Так, у верасні 2016 г. для Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» спецыялістамі ААТ «Гіпрасувязь» выкананы праектныя і пошукавыя работы па вузлах доступу ў г. Стоўбцы (GPON), г. Жодзіна (GPON), у н.п. Тарасава.

Распрацавана праектная дакументацыя на абсталяванне Беларускай АЭС сістэмай аператыўнай радыёсувязі. Заказчык – АТ «ФЦНІВТ» СНВА «Элерон».

Завершаны работы па наступных аб'ектах:

  1. Пашырэнне абаненцкага доступу мультысэрвісных сетак па тэхналогіі PON Віцебскай вобласці. Валаконна-аптычныя лініі сувязі для падлучэння групы жылых дамоў у раёне вуліцы Маладзёжнай у г. Наваполацку. Заказчык – Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам».
  2. Рэканструкцыя ГТС, СТС. Будаўніцтва мясцовых тэлефонных сетак у н. п. Жорнаўка, н. п. Малая Грава і н. п. Вялікая Грава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Заказчык – Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам».

ААТ «Гіпрасувязь» распрацоўвае нарматыўныя дакументы, распаўсюджвае метадалогію праектавання сярод іншых праектных арганізацый, ажыццяўляе дзейнасць па аўтаматызацыі праектных работ свайго профілю і распаўсюджвае распрацаваныя праграмныя сродкі.

ААТ «Гіпрасувязь» у рамках сваёй дзейнасці супрацоўнічае з Кітайска-Беларускім сумесным закрытым акцыянерным таварыствам «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку». У цяперашні час вядуцца работы па аб'екце «Інжынерная інфраструктура стартавай зоны тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку».

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця