Удзел у велагонцы
08.07.2019 #мерапрыемствы #сацыяльнае #Беларусь #Прафсаюзнае жыццё
23 чэрвеня 2019 г. працаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» у складзе групы спартыўных заўзятараў Першамайскага раёна г. Мінска падтрымалі нацыянальную зборную каманды Рэспублікі Беларусь у мужчынскай групавой велагонцы на шашы ў рамках II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якая праходзіла па вуліцах Мінска.
Траса велагонкі складалася з 12 кругоў па 15 кіламетраў. На працягу больш за чатыры гадзіны велагонкі мы актыўна падтрымлівалі сваіх суайчыннікаў.