Спецыялісты ААТ «Гіпрасувязь» прынялі ўдзел у анлайн-форуме «Лічбавая трансфармацыя»
14.10.2020 #мерапрыемствы #тэхналогіі
14 кастрычніка 2020 года працаўнікі НДАІ ААТ «Гіпрасувязь» прынялі ўдзел у анлайн-форуме «Лічбавая трансфармацыя», арганізаваным Расійскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП). У ходзе мерапрыемстваў былі разгледжаны наступныя тэмы:
- уплыў сувязі 5G на ландшафт інавацыйных лічбавых паслуг;
- патэнцыйны эфект укаранення 5G у расійскай эканоміцы;
- эфектыўнае рэгуляванне і кіраванне стварэннем сетак сувязі пятага пакалення;
- сінэргія дзяржавы і бізнэсу – агульныя задачы і намаганні для дасягнення лічбавай трансфармацыі;
- развіццё прамысловага «інтэрнэту рэчаў» і цыфравізацыі вытворчасці;
- новыя гарызонты інтэлектуальнага прадпрыемства;
- падлучаны транспарт;
- перспектывы стварэння інфраструктуры токенізацыі актываў у Расіі;
- новае пакаленне паштовых лагістычных тэхналогій на аснове 5G;
- будучыня тэлекамунікацыйнай галіны з развіццём сетак сувязі новага пакалення.
Інфармацыю, атрыманую на форуме, работнікі аддзела будуць выкарыстоўваць пры выкананні і планаванні наступных навукова-даследчых работ.