Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі: перспектывы выкарыстання радыёчастотнага спектру, тэхналогій радыёсувязі

14.09.2017 #мерапрыемствы #МСЭ

У г. Самаркандзе пачалася праца структур Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС), а менавіта Рабочай групы па кіраванні радыёчастотным спектрам, Рабочай групы па радыёвяшчанню і Рабочай групы па падрыхтоўцы да Асамблеі радыёсувязі і Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі Міжнароднага саюза электрасувязі.

Рабочыя групы ўтвораны пры Камісіі РСС па кіраванні радыёчастотным спектрам і спадарожнікавымі арбітамі. Пасяджэнні рабочых груп і камісіі пройдуць у перыяд з 11 па 15 верасня 2017 г.

У мерапрыемствах бяруць удзел больш за 80 спецыялістаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана, Выканаўчага камітэта РСС, Міжнароднага саюза электрасувязі, Міжнароднага саюза радыёаматараў, міжнародных асацыяцый мабільнай сувязі GSM (Global System for Mobile Communications), GSA (Global mobile Supplier Association).

Спецыялісты будуць абмяркоўваць пытанні фарміравання Агульнай табліцы размеркавання частот краін – удзельніц РСС, радыёчастотныя аспекты прыкладання «інтэрнэту рэчаў» (IoT), абарону радыёнавігацыйнай спадарожнікавай службы ад перашкод радыёпрыёму сігналаў Глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм, абарону сетак сотавай сувязі ад перашкод.

У галіне наземнага лічбавага тэлевізійнага і гукавога вяшчання ўдзельнікі разгледзяць работы па даследаванні умоў укаранення перспектыўных сістэм тэлевізійнага вяшчання, метадычныя ўказанні па ўліку рэльефу мясцовасці пры правядзенні разлікаў электрамагнітнай сумяшчальнасці для прымежнай каардынацыі частотных прысваенняў станцыям наземных радыёслужбаў, вынікі даследавання магчымасцяў забеспячэння частотным рэсурсам наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання.

У рамках рэгіянальнага супрацоўніцтва ўдзельнікі абмяркуюць папярэднюю пазіцыю адміністрацый сувязі РСС па пунктах парадку дня Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), інфармацыю аб дзейнасці яго Радыёрэгламентарнага камітэта, аб падрыхтоўцы да Асамблеі радыёсувязі МСЭ 2019 года і іншыя пытанні.

Рашэнні і дакументы, прынятыя па выніках работы, будуць ужывацца ў дзейнасці адміністрацый сувязі, аператараў тэлекамунікацый, у міжнародным узаемадзеянні краін РСС па абароне агульных інтарэсаў выкарыстання радыёчастотнага спектру.

Крыніца: http://mitc.uz/ru

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця