Рэдакцыя часопіса «Веснiк сувязi» запрашае да супрацоўніцтва!
25.07.2016 #паслугі
«Веснiк сувязi» - аўтарытэтны прафесійны навукова-вытворчы часопіс для спецыялістаў у галіне сувязі і інфармацыйных тэхналогій. Заснавальнікі выдання - Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі. Функцыі рэдакцыі ўскладзеныя на ААТ «Гіпрасувязь».
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па тэхнічных і эканамічных навуках. Высокі прафесійны ўзровень выдання пацверджаны шматлікімі ўзнагародамі.
На старонках часопіса:
- навіны пра найважнейшыя падзеі ў сферы сувязі і ІКТ;
- агляды профільных мерапрыемстваў (выставы, форумы, семінары);
- каментары спецыялістаў;
- экспертныя меркаванні;
- інтэрв'ю з кіраўнікамі і работнікамі кампаній сувязі;
- навуковыя публікацыі;
- аналітыка, прагнозы, рэйтынгі і статыстыка;
- прафсаюзная дзейнасць.
Чаму важна падпісацца на «Веснiк сувязi»?
Мы прапануем матэрыялы пра актуальныя сусветныя тэндэнцыi ў развіцці тэхналогій сувязі, інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі. Нашы падпісчыкі атрымліваюць кампетэнтную інфармацыю ад прафесіяналаў сваёй справы.
Чаму эфектыўная рэклама ў «Веснiку сувязi»?
Размяшчаючы ў нас рэкламу, вы звяртаецеся непасрэдна да сваёй мэтавай аўдыторыі. Кошт рэкламна-інфармацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам. Пастаянным кліентам даступныя выгадныя цэны і скідкі.
З намі вы заўсёды будзеце ў курсе найважнейшых падзей інфармацыйна-камунікацыйнай сферы!
Падпісныя індэксы ў каталогу РУП «Белпошта»: 74801, 748012, 748013.
Дадатковая інфармацыюя па тэл .: (017) 331 25 50.
E-mail: vesnik@giprosvjaz.by.