Пашырана вобласць акрэдытацыі Органа па сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі

19.06.2018 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

З 15 чэрвеня 2018 г. Орган па сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі акрэдытаваны і пачаў праводзіць работы па сертыфікацыі на адпаведнасць параметраў патрабаванням энергетычнай эфектыўнасці такіх бытавых і офісных электрычных прыбораў з сілкаваннем ад сеткі пераменнага току, як:

  • тэлевізары, тэлевізійныя маніторы;
  • прынтэры, сканеры, маніторы;
  • актыўныя акустычныя сістэмы, мультымедыйныя праектары;
  • радыёпрыёмнікі, відэакамеры, хатнія кінатэатры;
  • варачныя панэлі, мікрахвалевыя печы, тостэры, фрыцюрніцы, электранажи, кававаркі і іншыя прыборы для падрыхтоўкі і апрацоўкі ежы.

Выпрабаванні праводзіць уласная акрэдытаваная лабараторыя (+375 (17) 293 81 20, Deniskin@giprosvjaz.by).

З 1 ліпеня 2018 г. дадзеная працэдура абавязковая ў дачыненні да бытавога і офіснага абсталявання.

З 1 студзеня 2019 г. дадзеная працэдура абавязковая ў дачыненні да тэлевізараў.

Дадзеныя патрабаванні ўстаноўлены ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849 (са зменамі і дапаўненнямі).

Зацікаўленая асоба мае права падаць заяўку на сертыфікацыю да даты ўступлення ў сілу нормаў пастановы і тым самым дакладна спланаваць пастаўку абсталявання, своечасова атрымаўшы сертыфікат адпаведнасці.

Наш кваліфікаваны персанал акажа метадычную дапамогу па падрыхтоўцы дакументаў для сертыфікацыі такой прадукцыі.

Цэнтр сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі

Кантакты: +375 (17) 293 81 25 (Улляна Тарчанка: tarchenko@giprosvjaz.by, Вольга Лысенкова: Lysenkova@giprosvjaz.by).

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.