Праектуем лініі сувязі - прафесійна і ў тэрмін.

10.11.2015

Аддзел сетак, сістэм і збудаванняў сувязі запрашае да супрацоўніцтва

Пастаяннае развіццё сусветнай тэлекамунікацыйнай індустрыі, глабальная камп'ютарызацыя і "інтэрнэтызацыя" непазбежна вядуць да росту ўзроўню патрабаванняў карыстальнікаў да якасці сувязі. Рашэннем гэтай праблемы цалкам можа стаць пракладка ВОЛС (валаконна-аптычных ліній сувязі), якія забяспечваюць высокую хуткасць доступу ў інтэрнэт, шматразовае паляпшэнне якасці тэлефоннай сувязі і тэлевізійнага сігналу. Аднак належны вынік можа быць забяспечаны толькі пры правільным падыходзе да праектавання ВОЛС і ўліку ўсіх найважнейшых параметраў і асаблівасцяў праекта.

Аддзел сетак, сістэм і збудаванняў сувязі ажыццяўляе праектаванне:

  • магістральных, ўнутрызонавых кабельных (электрычных, валаконна-аптычных) ліній сувязі;
  • магістральных злучальных (электрычных, валаконна-аптычных) ліній сувязі;
  • мясцовых і злучальных (электрычных, валаконна-аптычных) ліній сувязі (у тым ліку абаненцкіх);
  • ліній сувязі ведамасных сетак;
  • лінейных збудаванняў сувязі для пракладкі кабеля (кабельнай каналізацыі, металаканструкцый і др);
  • ліній сувязі з пракладкай іх у ахоўных поліэтыленавых трубках з устаноўкай пунктаў аператыўнага доступу (ПАД);
  • праектаванне сетак PON (пасіўныя аптычныя сеткі) (станцыйны, магістральны, размеркавальны, абаненцкі ўчастак);
  • праектаванне сетак СКС і ЛВС;
  • праектаванне телефiкацыi, радыёфікацыі;
  • праектаванне сетак пажарнай і ахоўнай сігналізацыі;
  • праектаванне сістэм відэаназірання;
  • праектаванне сістэм кантролю доступу.

Спецыялісты аддзела выканаюць наступныя віды работ:

  • выезд на мясцовасць для выбару праектаванай трасы на аснове аналізу магчымых варыянтаў;
  • выбар тыпу кабеляў;
  • выбар праектных рашэнняў па пераходах праз водныя перашкоды, аўтамабільныя дарогі і чыгункі;
  • выбар праектных рашэнняў па абароне ліній сувязі ад карозіі, удараў маланак, знешніх уплываў;
  • падбор спосабаў работ па пракладцы ліній сувязі ў залежнасці ад асаблівасцяў мясцовасці, па якой мяркуецца ажыццявіць будаўніцтва;
  • дапамогу ў атрыманні зыходных дадзеных, неабходных для вытворчасці праектна-пошукавых работ;
  • садзейнічанне заказчыку па аператыўным атрыманні зыходных дадзеных, узгадненняў, дазволаў;
  • ажыццяўленне аўтарскага нагляду.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця