Унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі

24.07.2017 #рэгуляванне

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г. № 518 унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2006 г. № 1055 (далей – Правілы), і Правілы аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2006 г. № 1058.

Пастанова забяспечыць удасканаленне заканадаўства ў галіне электрасувязі, павышэнне якасці паслуг электрасувязі, абарону правоў грамадзян і арганізацый, якім аказваюцца такія паслугі.

Правілы дапаўняюцца вызначэннем тэрмінаў «рассыланне SMS-паведамленняў» і «унікальны код ідэнтыфікацыі», удакладняюцца вызначэннем тэрміну «сістэмы кабельнага тэлебачання».

Згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» распаўсюд рэкламы пры дапамозе тэлефоннай, тэлекснай, факсімільнай, сотавай рухомай электрасувязі дапускаецца толькі пры наяўнасці згоды абанента на атрыманне рэкламы.

У мэтах рэалізацыі права абанента адмовіцца ад SMS-рассылак у пункт 181 Правілаў ўнесены дапаўненні наконт замацавання абавязку аператара электрасувязі ажыццяўляць рассылку SMS-паведамленняў у сеткі іншых аператараў электрасувязі толькі на падставе заключаных з такімі аператарамі дагавораў на прыём і рассылку SMS-паведамленняў, а таксама абавязку аператара электрасувязі ажыццяўляць рассылку SMS-паведамленняў толькі з указаннем абаненцкага нумара або унікальнага кода ідэнтыфікацыі, і абавязку спыніць па заяве абанента рассылку SMS-паведамленняў з названага абанентам абаненцкага нумара або унікальнага кода ідэнтыфікацыі, за выключэннем паведамленняў аператара аб паслугах электрасувязі і паведамленняў, перадача якіх ажыццяўляецца аператарам сотавай рухомай электрасувязі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У цяперашні час Правіламі ўсталёўваюцца толькі паказчыкі якасці для паслуг перадачы дадзеных з выкарыстаннем тэхналогій праваднога (стацыянарнага) і бесправаднога доступу.

Пастановай ўсталёўваюцца параметры якасці аказваемых паслуг для сетак сотавай рухомай электрасувязі, наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання і сістэм кабельнага тэлебачання. Дадатак да Правіл выкладаецца ў новай рэдакцыі, у якой вызначаны тэхнічныя паказчыкі характарызуюць: даступнасць сеткі, бесперапыннасць сувязі, якасць перадачы прамовы, якасць паслуг перадачы дадзеных. Для наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання і сістэм кабельнага тэлебачання вызначаны тэхнічныя паказчыкі, што непасрэдна ўплываюць на якасць успрымання абанентам малюнку і гуку.

Устанаўленне адзіных паказчыкаў якасці паслуг электрасувязі створыць умовы, пры якіх кантралюючыя органы і абанент змогуць ацаніць якасць паслуг, што прадастаўляюцца рознымі кампаніямі. Гэта дазволіць скараціць колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях адсутнасці норм па забеспячэнні якасці аказваемых паслуг, павысіць якасць паслуг электрасувязі і акажа станоўчы ўплыў на ўсе сферы эканамічнай і іншай дзейнасці, у якіх выкарыстоўваюцца паслугі электрасувязі.

Крыніца: http://mpt.gov.by

Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» апынуліся ў ліку пераможцаў IV Рэспубліканскага фотаконкурсу «На сувязі са светам»

29 жніўня 2017 г. у музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» прайшло ўшанаванне пераможцаў і лаўрэатаў IV Рэспубліканскага фотаконкурсу« На сувязі са светам».

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»

100-гадовы юбілей расійскага «Вестника связи»

У верасні бягучага года навукова-тэхнічнаму часопісу «Вестник связи» спаўняецца 100 гадоў.

Падрыхтоўка і правядзенне выпрабаванняў у НДВЛ ЭМВ

Навукова-даследчая і выпрабавальная лабараторыя электрамагнітных вымярэнняў навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра ААТ «Гіпрасувязь» праводзіць выпрабаванні сродкаў электрасувязі.

Здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці

7–9 ліпеня 2017 г. на базе адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта» першаснай арганізацыяй прафсаюза ААТ «Гіпрасувязь» была арганізавана здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці згодна з Палажэннем аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.