ААТ "Гіпрасувязь" прапануе паслугі па праектаванні сетак доступу на базе PON

12.08.2016 #паслугі

Спецыялісты аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі ААТ "Гіпрасувязь" займаюцца распрацоўкай праектаў па пашырэнні, мадэрнізацыі і будаўніцтву сетак доступу па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем тэхналогіі PON (Passive Optical Network).

Пры распрацоўцы праектаў спецыялісты ААТ "Гіпрасувязь" ўлічваюць патрабаванні заказчыкаў па пабудове архітэктуры сеткі. Так, для Віцебскага і Гомельскага філіялаў РУП "Белтэлекам" выкарыстоўвалася шматкаскадная схема ўключэння сплітараў. Для філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" і Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" – аднакаскадная  схема без паслядоўнага ўключэння сплітараў адзін за адным.

Для прыватнага сектара прымяняюцца розныя праектныя рашэнні з выкарыстаннем вулічных размеркавальных шафаў, аптычных скрынь кабельных размеркавальных і аптычных сплiтарных муфт.

У перспектыве спецыялісты ААТ "Гіпрасувязь" гатовы прапанаваць свае паслугі ў галіне праектавання сетак, сістэм і збудаванняў сувязі замежным партнёрам.
Наш вопыт і веды - ваш паспяховы праект!

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.