Навіны ў тэхнічным рэгуляванні сродкаў сувязі ў краінах ЕАЭС

05.03.2018 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

З 1 сакавіка 2018 г. ўступіў у сілу Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі» (ТР ЕАЭС 037/2016).

Аднак згодна з пераходнымі палажэннямі па ўжыванні ТР ЕАЭС 037/2016 да 1 сакавіка 2020 г. дапускаюцца вытворчасць і выпуск у абарачэнне вырабаў электратэхнікі і радыёэлектронікі на тэрыторыі ЕАЭС без ажыццяўлення ацэнкі адпаведнасці і дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС 037/2016. Абарачэнне такіх вырабаў дапускаецца на працягу тэрміну іх службы. Пераходны перыяд дазволіць вытворцам паэтапна падрыхтавацца да ўкаранення новых патрабаванняў.

ТР ЕАЭС 037/2016 распаўсюджваецца ў т. л. і на сродкі электрасувязі (тэрмінальныя тэлекамунікацыйныя прылады), а менавіта на:

  • тэлефоны стацыянарныя і мабільныя;
  • тэлефоны-аўтаматы;
  • телефаксы;
  • тэлексы;
  • пераносныя і партатыўныя радыёстанцыі;
  • пазнакі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі.

ТР ЕАЭС 037/2016 не распаўсюджваецца, у т. л. на:

  • вырабы электратэхнікі і радыёэлектронікі, прызначаныя выключна для выкарыстання ў якасці складовых частак электрычнага абсталявання, не ўключанага ў пералік, прадугледжаны дадаткам № 1 да рэгламенту;
  • батарэі і акумулятары электрычныя, у т. л. тыя, што выпускаюцца ў абарачэнне на тэрыторыі Саюза, у складзе вырабаў электратэхнікі і радыёэлектронікі.

Так у чым жа заключаецца абмежаванне прымянення небяспечных рэчываў?

Абмяжоўваецца перавышэнне дапушчальнай канцэнтрацыі ў аднародных (гамагенных) матэрыялах, якія ўжываюцца ў канструкцыях сродкаў электрасувязі, такіх небяспечных рэчываў як:

  • свінец не больш 0,1 %;
  • ртуць не больш 0,1 %;
  • кадмій не больш 0,01 %;
  • шасцівалентны хром не больш 0,1 %;
  • полібраміраваныя дыфенілы не больш 0,1 %;
  • полібраміраваныя дыфенілэфіры не больш 0,1 %.

Што ж рабіць?

Згодна з ТР ЕАЭС 037/2016 такія тэхнічныя сродкі падлягаюць дэклараванню адпаведнасці па схемах:

  • 1 д, 2Д – на падставе ўласных доказаў;
  • 3д, 4Д і 6Д – на падставе ўласных доказаў і доказаў, атрыманых з удзелам акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі (цэнтра), уключанай ў Адзіны рэестр.

Таксама прадугледжваецца, што заяўнік можа замяніць гэтую працэдуру сертыфікацыяй.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.