На міжнароднай выставе Bakutel-2016 прадстаўлены Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь
01.12.2016 #мерапрыемствы #паслугі
У г. Баку 29 лістапада распачалася XXII Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі» Bakutel-2016.
У гэтым годзе выстава сабрала 200 кампаній з 18 краін свету.
Актыўны ўдзел у працы Bakutel-2016 прымае прадстаўнічая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П.
У маштабнай экспазіцыі Bakutel-2016 прадстаўлены Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, дзе свой патэнцыял дэманструюць сем беларускіх кампаній: РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», НІРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама Дэпартамент інфарматызацыі Мінсувязі. Дзелавыя і прафесійныя інтарэсы ААТ «Гіпрасувязь» на Bakutel-2016 прадстаўляе дырэктар Новікаў С.В.
Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікаюць навукова-даследчыя і праектна-пошукавыя распрацоўкі ААТ «Гіпрасувязь». Арганізацыя ажыццяўляе забеспячэнне галіны ў сферы радыёсувязі, радыёчастотнага рэсурсу, міжнароднай дзейнасці, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і ліцэнзавання. Кампанія спецыялізуецца на праектных рашэннях любой катэгорыі складанасці для сучасных тэхналогій электрасувязі – як бесправадных, так і стацыянарных. Вынікі навукова-даследчай і праектна-пошукавай дзейнасці спецыялістаў ААТ «Гіпрасувязь» складаюць аснову тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь.
У працэсе падрыхтоўкі Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь да выставы Bakutel-2016 ААТ «Гіпрасувязь» з'яўлялася асноўным арганізатарам.
Міжнародная выстава Bakutel-2016 працуе да 2 снежня 2016 г.
Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020»
23 снежня 2020 года рэжыме online на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП »Белтэлекам» прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020».
Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)
Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД) адбыўся ў снежні
14–15 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн адбыўся Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД), у якім узялі ўдзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь».
Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы
14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.