Дзе найлепш размясціць рэкламу?

15.09.2016 #паслугі

Часопіс «Веснiк сувязi» запрашае да супрацоўніцтва буйныя кампаніі ў сферы сувязі і IT. Маючы багаты вопыт інфармацыйнага суправаджэння ў гэтай галіне, мы прапануем Вам павялічыць тавараабарот і прыбытак за кошт якаснай рэкламы ў папулярным галіновым часопісе.

Што Вы атрымаеце, размясціўшы рэкламу менавіта ў нас?

  • інфармацыйнае суправаджэнне важных мерапрыемстваў Вашай арганізацыі; зварот да Вашай мэтавай аўдыторыі;
  • рост колькасці спажыўцоў;
  • пашырэнне рынку;
  • выгадныя зніжкі для пастаянных кліентаў.

«Веснiк сувязi» – усё неабходнае на старонках спецыялізаванага практычнага выдання для арганізацый у галіне сувязі і IT. Часопіс больш чым за 22 гады існавання на рынку набыў вялікую папулярнасць (1000 падпісчыкаў) і з'яўляецца вядучым выданнем у сваёй сферы. Мы супрацоўнічаем з такім арганізацыямі, як beCloud (СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»), ZTE, а таксама з'яўляемся інфармацыйным партнёрам выставы TIBO (робататэхніка, тэлекамунікацыі, інфармацыйныя тэхналогіі). Кошт рэкламна-інфармацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам:

 

Памер

Памер модуля

2-я (3-я) старонка вокладкі (поўнакаляровая)

4-я старонка вокладкі (поўнакаляровая)

Унутраная старонка (поўнакаляровая)

Унутраная старонка
(чорна-белая)

1 / 1

210 × 297

505,2

561,3

399,2

361,7

1 / 2

210 × 149

200,3

181,5

105 × 297

199,6

180,9

1 / 3

210 × 99

133,1

120,6

1 / 4

210 × 74

99,5

90,1

53 × 297

100,7

91,3

 

Калі ў Вас з'явяцца пытанні, мы з радасцю адкажам на іх па тэл. (017) 331-25-50 або e-mail: vesnik@giprosvjaz.by.

Часопіс «Веснік сувязі» быў прадстаўлены на тэматычнай выставе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

У лістападзе бягучага года ў чытальнай зале перыядычных выданняў РНТБ адбылася выстаўка «Радыёэлектроніка. Прыборабудаванне. Аўтаматызацыя». Маштабную экспазіцыю склалі больш чым 60 часопісаў з фонду аддзела навукова-тэхнічнай літаратуры і прамысловых замежных, расійскіх і беларускіх каталогаў.

Пашырэнне вобласці акрэдытацыі НДВЛ ТА

З 1 снежня 2017 г. вобласць акрэдытацыі Навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) Навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» пашыраецца адносна вымярэння параметраў электрычных інтэрфейсаў 10BASE-T, 100BASE-TX і 1000BASE-T.

Новая паслуга!

«Сертыфікацыя па патрабаванням энергаэфектыўнасці за 3 працоўныя дні»

ААТ «Гіпрасувязь» акрэдытавана як навуковая арганізацыя

3 кастрычніка 2017 г. у будынку Прэзідыума НАН Беларусі адбылося пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый. У ходзе пасяджэння было прынята рашэнне аб выдачы пасведчання аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ААТ «Гіпрасувязь».

Супрацоўнік ААТ «Гіпрасувязь» прыняў удзел у рэгіянальным семінары МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу»

27–29 верасня 2017 г. на базе Адэскай Нацыянальнай Акадэміі сувязі ім. Папова адбыўся рэгіянальны семінар МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу».