Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі 25 сакавіка

22.03.2017 #мерапрыемствы

25 сакавіка 2017 г. пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 10-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый – Гадзіна Зямлі.

Лозунг акцыі ў 2017 г. – «Змяняй сябе, а не планету», а яе тэмай будзе адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Таму Гадзіна Зямлі з'яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды. Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты.

Актыўным удзельнікам акцыі стала і Рэспубліка Беларусь. У 2016 г. Гадзіна Зямлі прайшла ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Браславе, Чавусах, дзе на адну гадзіну згасла падсвятленне адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых цэнтраў, а таксама прайшлі канцэрты, лекцыі, велапрабег, выступілі тэатры ценяў.

У Мінску на адну гадзіну згасла падсвятленне праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, агні Нацыянальнай бібліятэкі, падсвятленне будынкаў гандлёвых цэнтраў, універсітэтаў і кафэ.

А ўсяго ў мінулым годзе да акцыі далучылася звыш 178 краін, якія пагасілі падсвятленне болей чым 12 000 архітэктурных аб'ектаў і правялі каля 2 млн публічных мерапрыемстваў.

 

Як падтрымаць акцыю «Гадзіна Зямлі – 2017»?

  1. Выключыць святло ў 20:30 у суботу 25 сакавіка ў вашым доме ці офісе, а таксама падсвятленне рэкламы арганізацыі ў гэты час.
  2. Расказаць усім арандатарам памяшканняў пра Гадзіну Зямлі, каб яны выключылі святло на адну гадзіну ў 20:30 у суботу 25 сакавіка.
  3. Выключыць на працоўным месцы ў канцы працоўнага дня святло, прынтэры, маніторы, кампутары, мікрахвалевыя печы і кававаркі – вось тое нямногае, што можна зрабіць, каб скараціць шкодныя выкіды ўжо цяпер.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь заклікае ўсіх прыняць актыўны ўдзел у акцыі. Няхай яна паслужыць імпульсам да таго, каб кожны чалавек і ўся краіна сталі больш адказнымі ў словах і ўчынках у адносінах да сваёй планеты!

 

Даведачна:

Гадзіна Зямлі – штогадовая міжнародная падзея, арганізатарам якой выступае Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае прыватных асоб, прадпрыемствы, установы адукацыі, дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі выключыць святло і другія не жыццёва важныя электрапрылады (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва.

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 г., ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 г. стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва: паводле ацэнак WWF, у ёй прынялі ўдзел больш за мільярд жыхароў планеты.

Даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў

Пастановай Мінсувязі зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека»

Агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (5-2018)

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (5-2018)

На Паўнамоцнай канферэнцыі прайшлі выбары вышэйшага кіраўніцтва Міжнароднага саюза электрасувязі

20-я Паўнамоцная канферэнцыя Міжнароднага саюза электрасувязі праходзіць у перыяд з 29 кастрычніка па 16 лістапада 2018 г. у Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).

Узнагароджаны фіналісты рэспубліканскага конкурсу па развіцці прафесійнага навучання маладых работнікаў метадам настаўніцтва «Гадуем вартую змену»

18 кастрычніка Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган сумесна са старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Нінай Сямёнаўнай Гаўрылавай уручылі дыпломы 14 фіналістам рэспубліканскага конкурсу па развіцці прафесійнага навучання маладых работнікаў метадам настаўніцтва «Гадуем вартую змену».