Cдача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці

01.10.2018 #Прафсаюзнае жыццё

29–30 верасня 2018 г. на базе адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта» першасная арганізацыя прафсаюза ААТ «Гіпрасувязь» правяла сдачу нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці згодна з Палажэннем аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі здачы нарматываў паказалі свае навыкі і ўменні ў 6 дысцыплінах: скачках у даўжыню з месца, падцягванні на высокай перакладзіне, падыманні тулава са становішча лежачы на спіне, чоўнавым бегу і бегу на розныя дыстанцыі. Таксама былі арганізаваны спартыўныя гульні ў асабістым і камандным першынстве.

Пасля здачы нарматываў паміж супрацоўнікамі ААТ «Гіпрасувязь» была праведзена тэматычная віктарына, прысвечаная «Году малой радзімы», а ў канцы дня адбылася культурна-забаўляльная праграма.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.