36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС
23 жніўня 2019 года адбылося 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і Рабочай групы па працы з МСЭ пры КМС у фармаце відэа-канферэнц-сувязі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі (РСС), Рэгіянальнае аддзяленне Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) для краін СНД, а таксама прадстаўнікі Адміністрацый сувязі Расіі, Беларусі, Узбекістана, Азербайджана, Казахстана і Арменіі.
Інтарэсы Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі супрацоўнікі РУП «Белтэлекам», ААТ «Гіпрасувязь», РУП «Белпошта» пад кіраўніцтвам начальніка і намесніка начальніка ўпраўлення міжнароднай дзейнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
На 36/25-м сумесным пасяджэнні КМС і РГ МСЭ абмяркоўваліся пытанні, прысвечаныя:
- падрыхтоўцы АС РСС да Сусветнай асамблеі па стандартызацыі 2020 года (ВАСЭ-20) і Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі МСЭ 2021 года (ВКРЭ-21);
- ходу выканання Рэгіянальных ініцыятываў ВКРЭ-17;
- справаздачам прадстаўнікоў РСС ў Працоўных органах Сектара стандартызацыі электрасувязі (МСЭ-Т) і Сектара развіцця электрасувязі (МСЭ- D);
- вынікам работы Савета МСЭ (чэрвень 2019) і падрыхтоўка да сходу груп Савета МСЭ (верасень 2019);
- вынікам Рэгіянальнага Стратэгічнага форуму СПС для краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі і падрыхтоўцы АС РСС да 3-га Надзвычайнага Кангрэсу СПС;
- падрыхтоўцы АС РСС да святкавання 145-годдзя СПС;
- працы прадстаўнікоў АС РСС ў МСЭ і СПС.
У пасяджэнні прынялі ўдзел дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» Караім Андрэй Іванавіч і малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела інфакамунікацый Лагуцік Анастасія Андрэеўна.