Увазе вытворцаў, пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйнага абсталявання
28.11.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці
З 1 лютага 2017 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уводзіцца абавязковая сертыфікацыя сродкаў сувязі згодна з патрабаваннямі Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 «Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь»).
Згодна з дадзенай пастановай пацвярджэнне адпаведнасці, у залежнасці ад пераліку абсталявання, павінна ажыццяўляцца ў форме:
У адпаведнасці з п. 10 Пераліку аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь атрыманне сертыфіката патрабуецца на сродкі сувязі (і іншае абсталяванне згодна з Пералікам), якія выконваюць функцыі:
- сістэм перадачы даных;
- лічбавых транспартных сістэм;
- сістэм камутацыі і кіравання паслугамі;
- фарміравання, кадавання, дэкадавання, мультыплексавання, пераўтварэння, перадачы і прыёму сігналаў лічбавага тэлерадыёвяшчання.
Таксама павінна быць задэкларавана наступнае тэлекамунікацыйнае абсталяванне:
- абсталяванне радыёрэлейнай сувязі;
- стацыянарныя перадатчыкі і рэтранслятары радыёвяшчальныя і тэлевізійныя лічбавыя;
- базавыя станцыі і рэтранслятары сістэм рухомай радыёсувязі;
- абаненцкія радыёстанцыі;
- мабільныя тэлефоны стандартаў GSM (2G), UMTS (3G), LTE (4G);
- тэлефоны стандарту DECT;
- тэрмінальнае абсталяванне Wi-Fi (роутары, маршрутызатары);
- планшэты з убудаваным радыёмодулем 3G, 4G;
- ноўтбукі, тэлевізары, mp3-плэеры, фотаапараты, відэакамеры, відэарэгістратары, навігатары, электронныя кнігі, бытавая тэхніка і іншыя прылады – з убудаванымі радыёмодулямі GSM, GPRS, Bluetooth, Wi-Fi, у частцы такіх модуляў.
Сертыфікаваны Цэнтр ААТ «Гіпрасувязь», у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі, праводзіць работы па сертыфікацыі дадзенай прадукцыі (вобласць акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці і Мытным саюзе).
Кантакты для сувязі: (+375 17) 331 49 70, (+375 17) 290 96 06.
Працэдуры сертыфікацыі прадукцыі ўстаноўлены ў ТКП 5.1.02-2012, працэдуры дэкларавання – ў ТКП 5.1.03-2012.
Акрамя таго, вышэйназванае абсталяванне павінна быць сертыфікавана і (або) задэкларавана згодна з патрабаваннямі Мытнага саюза, у адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза (ТР МС 004/2011 «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» і ТР МС 020/2011 «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў»).
Пры гэтым для атрымання сертыфіката адпаведнасці і рэгістрацыі дэкларацыі згодна з патрабаваннямі нацыянальных стандартаў на серыйную вытворчасць або партыю прадукцыі неабходна мець станоўчы пратакол выпрабаванняў такой прадукцыі, выдадзены выпрабавальнай лабараторыяй, якая уключана ў Адзіны рэестр выпрабавальных лабараторый, акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Такія выпрабаванні праводзяцца нашым сертыфікаваным выпрабавальным цэнтрам.
Кантакты для сувязі: (+375 17) 331 11 13, (+375 17) 331 15 41, (+375 17) 237 34 49.
Аплата работ, якія выконвае Орган па сертыфікацыі ў заяўленай галіне акрэдытацыі, ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, заключаных заяўнікамі з Органам па сертыфікацыі.
Кошт работ па сертыфікацыі і дэклараванню вызначаецца ў залежнасці ад тыпу праводзімых работ і наменклатуры заяўленага абсталявання на падставе зацверджаных ва ўстаноўленым парадку нормаў працаёмкасці і прэйскуранта. Кошт работ па выпрабаваннях залежыць ад наменклатуры паказчыкаў і ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца індывідуальна для асобнага заяўніка.
Тэрміны выканання работ:
- рэгістрацыя дэкларацыі – 5 дзён;
- выдача сертыфіката адпаведнасці на партыю прадукцыі з прызнаннем пратаколаў выпрабаванняў – 5 дзён;
- выдача сертыфіката адпаведнасці на серыйную вытворчасць прадукцыі – 10 дзён пасля станоўчых выпрабаванняў прадукцыі і правядзення неабходных для гэтага работ.
Мы шануем сваю рэпутацыю надзейнага партнёра, арыентуемся на доўгатэрміновую перспектыву і таму гарантуем высокі прафесіяналізм, даступнасць і своечасовасць нашых паслуг. Укаранёная сістэма менеджменту якасці дазваляе пастаянна ўдасканальваць нашу дзейнасць і забяспечваць выкананне ўсіх патрабаванняў заказчыка.