Адміністрацыйныя працэдуры


Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур змешчаны ў Законе Рэспублікі Беларусь № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Адміністрацыйныя працэдуры для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17.02.2012 г. № 156)

У адпаведнасці з пунктамі 23.3, 23.5 гл. 23 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156, Орган па сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе наступныя адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

  • Выдача сертыфіката адпаведнасці (дубліката сертыфіката), унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у сертыфікат адпаведнасці, выдача рашэння аб прыпыненні або спыненні, аднаўленні, працягненні дзеяння сертыфіката адпаведнасці.
  • Рэгістрацыя дэкларацыі аб адпаведнасці, выдача рашэння аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці.

Па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па сертыфікацыі і дэклараванню прадукцыі просім звяртацца ў Цэнтр сертыфікацыі па тэл.: +375 17 293 81 16.

ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна:

  • Падаць заяву ўсталяванай формы (у залежнасці ад адміністрацыйнай працэдуры):

o форма заявы на выдачу сертыфіката (спасылка);

o форма заявы на рэгістрацыю дэкларацыі (спасылка).

  • Падаць дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за прадастаўленне адміністрацыйнай працэдуры.

Аб прынятым адміністрацыйным рашэнні зацікаўленая асоба паведамляецца па пошце ў выглядзе электроннага дакумента або іншым спосабам не пазней за пяць дзён з дня прыняцця такога рашэння.

ПАМЕР ПЛАТЫ, ЯКАЯ СПАГАНЯЕЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, разлічваецца зыходзячы з эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і складае:

  • выдача сертыфіката адпаведнасці – 66,68 руб. (без ПДВ);
  • выдача дубліката сертыфіката адпаведнасці – 28,29 руб. (без ПДВ);
  • унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у сертыфікат адпаведнасці – 54,23 руб. (без ПДВ);
  • рэгістрацыя дэкларацыі аб адпаведнасці партыі прадукцыі патрабаванням ТР ЕАЭС, НСПА РБ – 78,65 руб. (без ПДВ);
  • рэгістрацыя дэкларацыі аб адпаведнасці прадукцыі серыйнай вытворчасці патрабаванням ТР ЕАЭС, НСПА РБ – 107,78 руб. (без ПДВ).

ТЭРМІН АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па выдачы сертыфіката адпаведнасці (дубліката сертыфіката), унясенню змяненняў і (або) дапаўненняў у сертыфікат адпаведнасці, выдачы рашэння аб прыпыненні або спыненні, аднаўленні, працягненні дзеяння сертыфіката адпаведнасці складае 10 дзён з даты паступлення заявы.

  • Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці складае 5 дзён з даты паступлення заявы.

Па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па сертыфікацыі і дэклараванню прадукцыі просім звяртацца ў Цэнтр сертыфікацыі па тэл.: (+375 17) 293 81 16.