Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"
03.09.2024 #веснік сувязі
Часопіс "Веснiк сувязi" - гэта незаменны памочнік для ўсіх, хто працуе ў сферы сувязі і інфармацыйных тэхналогій.
У кожным выпуску - актуальная інфармацыя аб дзейнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, навіны аб прадуктах, тэхналогіях і сэрвісах, планах і дасягненнях арганізацый сувязі, меркаванні экспертаў.
У нумары 4/2024:
- Блок артыкулаў, прысвечаных пытанням адукацыі. Яго адкрывае інтэрв'ю з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванцом аб падрыхтоўцы кадраў ва ўмовах развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У працяг - агляд уступнай кампаніі ў альма-матэр галіны - Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. У завяршэнне тэмы - аб тым, што сёння могуць прапанаваць Адзіны партал электронных паслуг і мабільнае прыкладанне «Е-паслуга» у сферы адукацыі, навукі і культуры.
- Аб навукова-тэхнічным і культурна-пазнавальным маладзёжным форуме арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай!» і праектах-пераможцах конкурсу інтэлектуальных праектаў "Хакатон-2024".
- Дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў - аб увазе дзяржавы да пытанняў абароны персанальных дадзеных.
- Аб прававым рэгуляванні стварэння і выкарыстання проаграмнага забеспячэння.
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам
28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.