Спецыялісты аддзела інжынерных пошукаў прынялі ўдзел у канферэнцыі «Дзень фірмы Leica Geosystems AG у Рэспубліцы Беларусь»

4 кастрычніка 2016 г. спецыялісты аддзела інжынерных пошукаў прынялі ўдзел у канферэнцыі «Дзень фірмы Leica Geosystems AG у Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася ў г. Мінску.

Праграма канферэнцыі:

  1. Рэвалюцыйныя рашэнні ў геадэзіі ад Leica Geosystems.
  2. Найноўшыя рашэнні ў лазерным сканаванні (HDS).
  3. Zeno20 – больш чым GPS.
  4. Новые лічбавыя нівеліры LS.
  5. Мабільныя сістэмы вымярэнняў.

Прадстаўнікі фірмы Leica Geosystems AG, сусветнага лідэра ў распрацоўцы і вытворчасці прафесійнага геадэзічнага абсталявання і праграмнага забеспячэння для вымяральных інструментаў, правялі прэзентацыі новага абсталявання і адказалі на пытанні.

Больш за год аддзел інжынерных пошукаў ўжывае ў сваёй працы GPS-прыёмнікі ад Leica, каб атрымаць дадзеныя дакладнага пазіцыянавання, што значна скараціла час палявых топагеадэзічных пошукаў і павысіла якасць і дакладнасць выпускаемай прадукцыі.

Спецыялістамі аддзела завершаны інжынерна-геадэзічныя пошукі для філіяла МГТС РУП «Белтэлекам» па раней заключаных дагаворах.

Завяршаюцца работы над аб'ектамі для Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».