Рэгіянальны семінар МСЭ для краін СНД і Грузіі «Тэндэнцыі развіцця канвергентных сетак: рашэнні пост-NGN, 4G і 5G»

03.10.2016 #мерапрыемствы #МСЭ #СНД

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) сумесна з Дзяржаўным універсітэтам тэлекамунікацый Міністэрства адукацыі і навукі Украіны арганізуе рэгіянальны семінар для краін СНД і Грузіі «Тэндэнцыі развіцця канвергентных сетак: рашэнні пост-NGN, 4G і 5G», які будзе праходзіць 17–18 лістапада 2016 г. у г. Кіеў, Украіна.

Дадзенае мерапрыемства прызначана для прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, рэгулятараў, тэлекамунікацыйных аператараў, навукова-даследчых арганізацый, вышэйшых і агульнаадукацыйных навучальных устаноў, вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання і іншых зацікаўленых арганізацый краін – удзельніц МСЭ, членаў сектараў і асацыяваных членаў МСЭ з краін СНД і Грузіі.

Асноўнай мэтай семінара з'яўляецца абмен практычным вопытам пабудовы сучасных тэлекамунікацыйных сетак. У прыватнасці, у рамках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

- актуальныя напрамкі развіцця сетак пост-NGN;

- паслугі і якасць абслугоўвання ў сетках электрасувязі;

- планаванне і аптымізацыя сетак мабільнай сувязі;

- бяспека ў сетках мабільнай сувязі;

- нарматыўна-прававыя і эканамічныя аспекты ўкаранення тэхналогій 4G і 5G.

Акрамя таго, у рамках семінара ўдзельнікі будуць мець магчымасць азнаёміцца з выставай сучаснага тэлекамунікацыйнага абсталявання.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе