На міжнароднай выставе Bakutel-2016 прадстаўлены Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь

01.12.2016 #мерапрыемствы #паслугі

У г. Баку 29 лістапада распачалася XXII Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі» Bakutel-2016.

У гэтым годзе выстава сабрала 200 кампаній з 18 краін свету.

Актыўны ўдзел у працы Bakutel-2016 прымае прадстаўнічая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П.

У маштабнай экспазіцыі Bakutel-2016 прадстаўлены Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, дзе свой патэнцыял дэманструюць сем беларускіх кампаній: РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», НІРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама Дэпартамент інфарматызацыі Мінсувязі. Дзелавыя і прафесійныя інтарэсы ААТ «Гіпрасувязь» на Bakutel-2016 прадстаўляе дырэктар Новікаў С.В.

 

 

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікаюць навукова-даследчыя і праектна-пошукавыя распрацоўкі ААТ «Гіпрасувязь». Арганізацыя ажыццяўляе забеспячэнне галіны ў сферы радыёсувязі, радыёчастотнага рэсурсу, міжнароднай дзейнасці, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і ліцэнзавання. Кампанія спецыялізуецца на праектных рашэннях любой катэгорыі складанасці для сучасных тэхналогій электрасувязі – як бесправадных, так і стацыянарных. Вынікі навукова-даследчай і праектна-пошукавай дзейнасці спецыялістаў ААТ «Гіпрасувязь» складаюць аснову тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

У працэсе падрыхтоўкі Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь да выставы Bakutel-2016 ААТ «Гіпрасувязь» з'яўлялася асноўным арганізатарам.

Міжнародная выстава Bakutel-2016 працуе да 2 снежня 2016 г.

 

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе