Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі наведалі семінар «Электрамагнітная сумяшчальнасць. Электрабяспека. Зазямленне. Ахова ад маланак»

Семінар «Электрамагнітная сумяшчальнасць. Электрабяспека. Зазямленне. Ахова ад маланак» адбыўся 17 лістапада 2016 г.

Праграма семінара:

  1. Што такое электрамагнітная сумяшчальнасць. Задачы і асаблівасці праектавання.
  2. Электрамагнітныя ўплывы высакавольтных падстанцый і ЛЭП на насельніцтва і камунікацыі (трубаправоды, падземныя кабелі). Забеспячэнне электрабяспецы.
  3. Праектаванне сістэмы маланкааховы з улікам забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці. Актыўная ахова ад маланак.
  4. Праектаванне і выкананне зазямляльных прылад. Асаблівасці выбару зыходных дадзеных і выканання вымярэнняў.
  5. Забеспячэнне ўмоў электрабяспекі ў электраўстаноўках.
  6. Ужыванне прылад абароны ад імпульсных перанапружанняў (ПАІП) у сілавых і слабаточных ланцугах.

З дакладамі выступілі галоўны інжынер ААТ «Энэргасістэмпраект» і галоўны спецыяліст па электрамагнітнай сумяшчальнасці ПВУП «Электрасістэмтэхпраект».

Напрыканцы семінара былі атрыманы адказы на пытанні ўдзельнікаў.