Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі наведалі выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка – 2017» і «Электратэх. Святло – 2017»
15.02.2017 #мерапрыемствы
Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі наведалі выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка – 2017» і «Электратэх. Святло – 2017», якія праводзіліся з 7 па 10 лютага 2017 г. у Мінску, вул. Я. Купалы, 27.
«Аўтаматызацыя. Электроніка» – гэта адзіная ў Беларусі спецыялізаваная выстава айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці. Сёння яе арганічна дапаўняе другая выстава – «Электратэх. Святло».
Спецыялісты аддзела электрасілкавання апаратуры сувязі выкарыстоўваюць сучасныя дасягненні і новыя распрацоўкі галіны ў сваіх праектах.
«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка
У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.
Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый
Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.
Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі
Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.