Уніфікаваная сістэма кіравання, кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў

03.03.2017

У мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 78 ад 23.02.2016 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016–2020 гады, Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2016–2020 гады спецыялістамі навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра выконваецца навукова-даследчая работа па тэме «Распрацоўка структуры, прынцыпаў узаемадзеяння і тэхнічных патрабаванняў да ўніфікаванай сістэмы кіравання, кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў (УСКІБ)». Для каардынацыі і ўзгаднення тэхнічных і арганізацыйных рашэнняў пад эгідай Мінсувязі створана і плённа працуе міжведамасная рабочая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Мінсувязі, МУС, Мінбудархітэктуры, Мінэнерга, Мінжылкамгаса, Мінскводаканала, Мінгарвыканкама і шэрагу іншых арганізацый. У цяперашні час рэалізуецца 4-й этап НДР, у рамках якога распрацоўваюцца тэхнічныя патрабаванні да элементаў, інтэрфейсаў і каналаў сувязі УСКІБ.

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»

Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года

Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"

XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум адбудзецца ў Мінску ў кастрычніку

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.