Праектная работа аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі
08.02.2017 #паслугі
Спецыялістамі аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі ААТ «Гіпрасувязь» была запраектавана пракладка валаконна-аптычнага кабеля сувязі па аб'екце «Знешняя інжынерная інфраструктура Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. 1-я чарга будаўніцтва. Валаконна-аптычная лінія сувязі, газаправод высокага ціску, прамежкавы газарэгулятарны пункт, адключальныя прылады, выцяжныя свечкі і апазнавальныя слупкі да Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку».
У цяперашні час аддзел пачаў распрацоўку праектнай дакументацыі для сетак сувязі ўнутранай інжынернай інфраструктуры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.
Выява: industrialpark.by.