Прадстаўлены новы дырэктар ААТ «Гіпрасувязь»

06.08.2018

Наглядальным саветам ААТ «Гіпрасувязь» на пасаду дырэктара абраны Караім Андрэй Іванавіч. 6 жніўня 2018 г. мiнiстр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч прадставіў працоўнаму калектыву новага кіраўніка.

Вядомы сувязіст і дасведчаны кіраўнік, А.І. Караім за час працоўнай дзейнасці прайшоў усе прафесійныя ступені – ад інжынера да кіраўніка галіновага прадпрыемства. Да цяперашняга часу Андрэй Іванавіч працаваў на пасадзе галоўнага інжынера філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам».

Прадстаўляючы новага дырэктара ААТ «Гіпрасувязь», міністр адзначыў, што ў цяперашні час адной з ключавых задач, якія стаяць перад новым кіраўніком і калектывам прадпрыемства, з’яўляецца развіццё дзейнасці ў рамках лічбавай трансфармацыі галін эканомікі краіны. Ён выказаў упэўненасць у тым, што для рэалізацыі такіх задач калектыў ААТ «Гіпрасувязь» мае неабходны навуковы патэнцыял і вопыт пакаленняў.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе