Падпіска на I паўгоддзе 2017 г. на часопіс «Веснік сувязі» працягваецца!

20.01.2017 #паслугі

Святы ўжо мінулі, але прыемныя сюрпрызы не заканчваюцца. Выдатная навіна для нашых чытачоў: да сярэдзіны лютага вы яшчэ можаце аформіць падпіску на наш часопіс.

«Веснік сувязі» уваходзіць у Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па тэхнічных (інфарматыка, вылічальная тэхніка і кіраванне, сувязь) і эканамічных (сувязь) навуках. На старонках часопіса вы знойдзеце:

  • навіны пра найважнейшыя падзеі ў сферы сувязі і ІКТ;
  • агляды профільных мерапрыемстваў (выставы, форумы, семінары);
  • каментары спецыялістаў і экспертныя меркаванні;
  • інтэрв'ю з кіраўнікамі і работнікамі кампаній сувязі;
  • навуковыя публікацыі;
  • аналітыку, прагнозы, рэйтынгі і статыстыку;
  • інфармацыю аб прафсаюзнай дзейнасці.

 

Чаму важна падпісацца на «Веснiк сувязi»?

Мы прапануем матэрыялы аб актуальных сусветных тэндэнцыях у развіцці тэхналогій сувязі, інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі. Нашы падпісчыкі атрымліваюць кампетэнтную інфармацыю ад прафесіяналаў сваёй справы. З намі вы заўсёды будзеце трымаць руку на пульсе найважнейшых падзей інфармацыйна-камунікацыйнай сферы!

 

Як аформіць падпіску? Лёгка!

  1. У любым аддзяленні РУП «Белпошта». Падпісныя індэксы: 74801, 748012, 748013.
  2. Праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска».
  3. Праз плацёжна-даведачныя тэрміналы РУП «Белпошта».

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: (017) 331-25-50 або e-mail: vesnik@giprosvjaz.by.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе