Абавязковая сертыфікацыя

21.12.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

З 1 лютага 2017 г. уводзіцца абавязковая сертыфікацыя сродкаў сувязі згодна з патрабаваннямі Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь дазволіў органам па сертыфікацыі праводзіць работы па пацвярджэнню адпаведнасці аб'ектаў да 1 лютага 2017 г. Аб'екты, якiя падлягаюць сертыфікацыі, уключаны ў Пералiк абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановай урада ад 21.10.2016 № 849.

Пры гэтым датай пачатку дзеяння дакумента аб пацверджанні адпаведнасці будзе з'яўляцца дата ўвядзення ў дзеянне абавязковага пацвярджэння адпаведнасці ў дачыненні да адпаведнай прадукцыі.

У адпаведнасці з п. 3 пастановы № 849 на прадукцыю, якая паступіла ў рознічную гандлёвую сетку да даты ўвядзення абавязковай сертыфікацыі такой прадукцыі, патрабаванні гэтай пастановы не распаўсюджваюцца.

Абавязковая сертыфікацыя сродкаў электрасувязі ўводзіцца толькі адносна тэхнічных патрабаванняў стандартаў Рэспублікі Беларусь да асноўных параметраў і характарыстык інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, рэалізацыі пратаколаў узаемадзеяння, кадавання сігналаў, асноўных параметраў якасці, кантролю, кіравання і ўзаемадзеяння, электрасілкавання і стойкасці да перанапружання і звыштокаў. Таксама абавязковая сертыфікацыя ўводзіцца ў частцы патрабаванняў да параметраў радыёчастотнага спектру радыёэлектронных сродкаў, іх электрамагнітнай сумяшчальнасці і бяспекі.

Патрабаванні да энергетычнай эфектыўнасці электрычных энергаспажывальных прылад на сродкі электрасувязі не распаўсюджваюцца.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе