Абнавіўся дызайн часопіса «Веснік сувязі»
30.09.2016 #паслугі
Усё цячэ, усё змяняецца... Не стаў выключэннем і наш часопіс. Новы дызайн чытачы змогуць ацаніць ужо ў кастрычніку. Імкненне развівацца і станавіцца сучасней – такія асноўныя мэты рэдызайну. Важна было падкрэсліць стрыманасць і мінімалізм профільнага выдання. Змянілася агульнае афармленне: выраўнаваўся колер калантытулаў, пераважаюць фірмовыя колеры. Таксама ўнесены пэўныя змены ў змест, які цяпер выглядае больш інфарматыўным.
Агульны стыль «Весніка сувязі» стаў больш сучасным, пры гэтым захавалася ўласцівая дзелавому выданню строгасць. Далейшыя планы – удасканаліць унутраную структуру і надаць індывідуальны характар вонкаваму выгляду кожнай рубрыкі.