Аб зацвярджэнні комплексу мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады
01.02.2017 #Беларусь
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2017 г. № 18 быў зацверджаны комплекс мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады (далей – комплекс мер) з улікам мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады, выкананых у 2016 г.
Згодна з дакументам у мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016–2020 гады прадугледжаны наступныя мерапрыемствы:
- мадэрнізацыя і развіццё сетак перадачы дадзеных для забеспячэння пропуску тэлекамунікацыйнага трафіку і будаўніцтва парадку 10 тыс. км валаконна-аптычных ліній сувязі непасрэдна да спажыўца (2016–2020 гг.);
- развіццё сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (LTE) на тэрыторыі ўсёй рэспублікі (2016–2019 гг.);
- стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (2017–2018 гг.);
- стварэнне нацыянальнага партала адкрытых дадзеных на базе адзінага партала электронных паслуг (2016–2018 гг.);
- паэтапная аўтаматызацыя інжынернай інфраструктуры ў жылых дамах і грамадскіх будынках, існуючых і тых, што будуюцца, з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ( «Разумны дом», 2016–2020 гг.);
- развіццё рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі дадзеных са стварэннем платформы дастаўкі сэрвісаў і рэспубліканскай платформы, якая дзейнічае на аснове тэхналогій воблачных вылічэнняў (2016–2019 гг.);
- стварэнне поўнамаштабнай сістэмы абарачэння электронных рэцэптаў у Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу (2016–2020 гг.);
- стварэнне інфармацыйна-адукацыйнай прасторы для фарміравання асобы, адаптаванай да жыцця ў інфармацыйным грамадстве (праект «Электронная школа»), з ахопам да 2020 г. 80 % устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (2016–2020 гг.);
- стварэнне цэнтра кіравання рухам у рамках праекта мадэрнізацыі транзітнага калідора;
- мадэрнізацыя інфармацыйнай сістэмы для прыёму ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, стварэнне і прыёмка ў эксплуатацыю цэнтралізаванага сховішча для забеспячэння іх захаванасці і выкарыстання (2017–2018 гг.).
Таксама ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў па лічбавай трансфармацыі ў галінах эканомікі плануецца:
- распрацаваць і рэалізаваць комплекс мераў дзеля ўвядзення тэхналогій збору і апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных у сферы гандлю на аснове стымулявання прыватнай ініцыятывы (2017–2018 гг.);
- стварыць інтэлектуальную транспартную сістэму г. Мінска;
- распрацаваць комплекс мераў дзеля ўвядзення ў прамысловасць аўтаномных вытворчых комплексаў, сістэм кіравання на аснове канцэпцыі «інтэрнэт рэчаў», тэхналогій адытыўнай вытворчасці ў рамках прамысловай палітыкі Рэспублікі Беларусь (першае паўгоддзе 2017 г.);
- распрацаваць план мерапрыемстваў дзеля ўкаранення сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G) і пілотных зон з улікам прыняцця Міжнародным саюзам электрасувязі адпаведнага стандарту (першае паўгоддзе 2019 г.).