ААТ «Гіпрасувязь» на 24-й Азербайджанскай Міжнароднай выставе і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» ў Рэспубліцы Азербайджан

04.12.2018

У г. Баку 4 снежня адбылося адкрыццё XXIV Азербайджанскай Міжнароднай выставы і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel-2018. У гэтым годзе ў выставе прынялі ўдзел 200 кампаній з 20 краін свету.

У маштабнай экспазіцыі Bakutel-2018 прадстаўлены нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, дзе свае магчымасці прэзентуюць дзевяць беларускіх кампаній: РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», НДІ ТАІ, НІРУП «ІППС», РУП «НЦЭП». Дзелавыя і прафесійныя інтарэсы ААТ «Гіпрасувязь» на Bakutel-2018. прадстаўляюць дырэктар Караім А.І. і начальнік навукова-даследчай лабараторыі сістэм і прылад сувязі навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра Сакалоўскі А.І.

На беларускім стэндзе дэманструюцца прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ААТ «Гіпрасувязь», а менавіта:

  • інжынерна-тэхнічнае праектаванне сетак і сістэм сувязі;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук;
  • пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў электрасувязі патрабаванням Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці;
  • дзейнасць выпрабавальных лабараторый і іх магчымасці па распрацоўцы ТНПА ў галіне электрасувязі.

Міжнародная выстава Bakutel-2018 працуе да 7 снежня 2018 г.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе