Узнагароджаны фіналісты рэспубліканскага конкурсу па развіцці прафесійнага навучання маладых работнікаў метадам настаўніцтва «Гадуем вартую змену»
25.10.2018 #мерапрыемствы #Беларусь #Прафсаюзнае жыццё
18 кастрычніка Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган сумесна са старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Нінай Сямёнаўнай Гаўрылавай уручылі дыпломы 14 фіналістам рэспубліканскага конкурсу па развіцці прафесійнага навучання маладых работнікаў метадам настаўніцтва «Гадуем вартую змену».
Сярод фіналістаў конкурсу – Лазарэнка Аляксандр Ігнатавіч, вядучы геадэзіст аддзела інжынерных пошукаў ААТ «Гіпрасувязь».
Лазарэнка Аляксандр Ігнатавіч пачаў свой працоўны шлях на прадпрыемстве з 1978 г. на пасадзе інжынера. Сёння ён вядучы спецыяліст аддзела. Маючы вялікі досвед працы ў аддзеле інжынерных пошукаў, глыбокія тэхнічныя, эканамічныя і спецыяльныя веды, валодаючы сучаснымі метадамі і тэхналогіямі вытворчасці тапографа-геадэзічнай прадукцыі, Аляксандр Ігнатавіч падрыхтаваў не адно пакаленне спецыялістаў аддзела. Прымае актыўны ўдзел у спартыўным жыцці калектыву – неаднаразова з’яўляўся прызёрам міжгаліновай спартакіяды работнікаў сувязі.
Калектыў ААТ «Гіпрасувязь» і супрацоўнікі аддзела інжынерных пошукаў сардэчна віншуюць Лазарэнка Аляксандра Ігнатавіча з уручэннем дыплома!
«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка
У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.
Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый
Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.
Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі
Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.