1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей
01.06.2017
1 чэрвеня многiя краiны свету адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей, ці проста Міжнародны дзень дзяцей.
Гісторыя свята пачалася пасля Другой сусветнай вайны, калі па ўсім свеце значна павялічылася колькасць дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія галадаюць і не маюць пастаяннага прытулку.
У 1949 г. у Парыжы на жаночым кангрэсе ўзнялі пытанне аб абароне абяздоленых дзяцей, і ўжо 1 чэрвеня 1950 г. быў праведзены першы Міжнародны дзень дзяцей.
Сімвалам гэтага свята з'яўляецца зялёны сцяг, на якім намаляваная планета і пяць рознакаляровых фігур на акружнасці. Зялёны фон сімвалізуе урадлівасць, рост і гармонію, планета – агульны дом для ўсіх дзяцей, а рознакаляровыя фігуркі – памяркоўнасць і разнастайнасць.
Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» не засталіся абыякавыя да свята. У фае арганізацыі праходзіць конкурс вырабаў і малюнкаў, зробленых рукамі дзяцей работнікаў кампаніі.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 02.06.2017 ў 10.00.
«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка
У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.
Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый
Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.
Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі
Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.