Дзень адчыненых дзвярэй!!!
21.12.2016 #мерапрыемствы #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці
Цэнтр сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі 22–23 снежня 2016 г. праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.
Запрашаем усіх зацікаўленых у сертыфікацыі і дэклараванні тэлекамунікацыйнага абсталявання. Забяспечым магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам Органа па сертыфікацыі і экспертамі, якія непасрэдна ажыццяўляюць работы па сертыфікацыі.
Мы адкажам на пытанні, звязаныя з абавязковым пацвярджэннем адпаведнасці сродкаў сувязі як патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, так і патрабаванням Мытнага саюза, а таксама з увядзеннем 1 лютага 2017 г. абавязковай сертыфікацыі (дэкларавання).
Нас можна наведаць па адрасе:
г. Мінск, ст. метро «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 24, пам. 503, 504;
з 10:00 до 17:30 (абед з 13:00 да 13:45);
кантактны тэл. (017) 331-49-70.