Дзень адчыненых дзвярэй !!!

08.12.2016 #мерапрыемствы #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Цэнтр сертыфікацыі сродкаў і паслуг электрасувязі 8–9 снежня 2016 г. праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.

Запрашаем усіх зацікаўленых у сертыфікацыі і дэклараванні тэлекамунікацыйнага абсталявання. Забяспечым магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам Органа па сертыфікацыі і экспертамі, якія непасрэдна ажыццяўляюць работы па сертыфікацыі.

Мы адкажам на пытанні, звязаныя з абавязковым пацвярджэннем адпаведнасці сродкаў сувязі як патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, так і патрабаванням Мытнага саюза, а таксама з увядзеннем 1 лютага 2017 г. абавязковай сертыфікацыі (дэкларавання).

Нас можна наведаць па адрасе:

г. Мінск, ст. метро «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 24, пам. 503, 504;

з 10:00 до 17:30 (абед з 13:00 да 13:45);

кантактны тэл. (017) 331-49-70.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе