Транспартныя сеткі электрасувязі


Выконваем комплекснае праектаванне аб'ектаў:

  • лічбавых тэлекамунікацыйных сетак рознага прызначэння і размеркавальных сетак тэлерадыёвяшчання;
  • лінейна-кабельных збудаванняў;
  • структураваных кабельных сістэм;
  • цэнтраў і вузлоў камутацыі;
  • сістэм перадачы інфармацыі;
  • сістэм кіравання сеткамі;
  • мультысэрвісных сетак;
  • пасіўных аптычных сетак;
  • камп'ютэрных сетак;
  • цэнтраў апрацоўкі дадзеных;
  • ліній падачы праграм ТБ і РВ.

ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе:

  • перадпраектныя абследаванні;
  • збор зыходных дадзеных па аб'екце;
  • аналіз рынку тэлекамунікацыйных паслуг;
  • распрацоўку тэхнічных прапаноў, канцэпцый развіцця і пабудовы сетак і аператараў;
  • распрацоўку праектаў рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення існуючых аб'ектаў сувязі;
  • распрацоўку праектаў на асобныя элементы транспартных сетак сувязі (лініі, вузлы, сістэмы перадачы, сістэмы камутацыі, сістэмы кіравання сеткамі);
  • распрацоўку тэхнічных прапаноў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі;
  • тэхніка-эканамічныя разлікі.

Распрацаваныя ААТ «Гіпрасувязь» праекты транспартных сетак электрасувязі і кабельных ліній сувязі забяспечваюць:

  • аптымальныя сістэмна-тэхнічныя рашэнні;
  • укараненне сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій;
  • шырокі спектр сучасных паслуг сувязі;
  • адаптацыю праектаваных аб'ектаў да адміністрацыйна-вытворчай структуры;
  • поўную адпаведнасць дзеючым нарматыўным дакументам.