Рэвізія ІТ-ландшафту


Адкрытае акцыянернае таварыства «Гіпрасувязь» па даручэнню Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праводзіць работу па аналізу праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Гэта даследаванне накіравана на выяўленне перш за ўсё ключавога праграмнага забеспячэння і апаратна-праграмных комплексаў, парушэнне работы якіх можа мець негатыўныя наступствы для эканомікі як асобных арганізацый, так і цэлых галін і ў цэлым эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках даследавання прадугледжана распрацоўка рэкамендацый па папярэджанні або нівеляванні падобных негатыўных наступстваў.

Для ўдзелу ў даследаванні неабходна прайсці апытанне, размешчанае ў «Інфармацыйнай сістэме збору і аналізу дадзеных» (https://poll.giprosvjaz.by:3335/)

Апытанне працягнута да 4 кастрычніка.

Па апытанні «Вывучэнне і ацэнка стану нацыянальнага ІТ-ландшафту» кансультуюць Раманаўская Паліна Дзмітрыеўна, Уперанка Ніна Сяргееўна, ААТ «Гіпрасувязь» (+375 17) 221 79 80.

Звяртаем Вашу ўвагу, што доступ у сістэму магчымы толькі пасля рэгістрацыі з выкарыстаннем электронна-лічбавага подпісу (ЭЛП) і пры ўмове папярэдняга ўсталявання ПЗ DTLP-EDS. Інструкцыі па рэгістрацыі і аўтарызацыі ў сістэме апісаны ў «Кіраўніцтве карыстальніка».

Зарэгістраваныя карыстачы могуць атрымаць доступ у сістэму з дапамогай лагіна (выкарыстоўванай пры рэгістрацыі эл. пошты) і пароля.

Даныя прадстаўляюцца па стане 31.08.2024.

Файлы для дапамогі рэспандэнту:

Кіраўніцтва карыстальніка

DTLP-EDS

Пры ўзнікненні пытанняў можна звяртацца:

1) па адрасе vopros@giprosvjaz.by;

2) у анлайн-чат сістэмы аўтаматызаванага збору дадзеных на сайце сістэмы (форма размяшчаецца ў правым ніжнім куце сайта);

3) па ўказаных вышэй тэлефонах.