XVII Міжнародная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2018)»
24.09.2018 #мерапрыемствы #тэхналогіі #Беларусь
20 верасня 2018 г. у АІПІ НАН Рэспублікі Беларусь адбылася XVII Міжнародная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2018)», мэтай якой з’яўляўся аналіз стану і праблем інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. У рамках канферэнцыі арганізавана выстава перспектыўных навуковых распрацовак па інтэлектуальных інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях.
ААТ «Гіпрасувязь» прадставіла мадэль пабудовы уніфікаванай сістэмы кантролю інтэлектуальных будынкаў (УСКІБ). Дадзеная сістэма дазволіць у аўтаматызаваным рэжыме ажыццяўляць здыманне паказанняў лічыльнікаў уліку энерга- і прыродных рэсурсаў у жылых і нежылых памяшканнях (збудаваннях), прадстаўленне даных пастаўшчыкам рэсурсаў для верыфікацыі і апрацоўку даных у адпаведнасці з існуючымі тарыфамі для наступнага прадастаўлення ў АІС АРІП. ААТ «Гіпрасувязь» працягвае працу ў напрамку даследаванняў і ўкаранення УСКІБ у лічбавую эканоміку дзяржавы.
«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка
У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.
Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый
Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.
Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі
Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.