Відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5

03.11.2020 #мерапрыемствы #тэхналогіі

28 кастрычніка 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5 «Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця для рэгіёну СНД».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Рэгіянальнага аддзялення МСЭ для рэгіёну СНД, ПАТ «Ростэлекам», Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта тэлекамунікацый ім. праф. М. А. Бонч-Бруевіча, ААТ «Гіпрасувязь» і Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. ААТ «Гіпрасувязь» прадстаўлялі намеснік дырэктара па навуцы і развіццю Івашка Уладзімір Міхайлавіч, начальнік навукова-даследчага аддзела інфакамунікацый (НДАІ) Пацеценка Сяргей Віктаравіч і інжынер 1-й катэгорыі НДАІ Салаўёў Яўген Уладзіміравіч.

У рамках відэаканферэнцыі ўздымалася пытанне аб рэалізацыі праекта па аказанні тэхнічнай дапамогі «Уніфікацыя інфармацыйнага абмену дадзенымі верхняга ўзроўню і распрацоўка адпаведнага стандарту, які будзе рэгламентаваць фармат дадзеных і парадак абмену інфармацыяй наступных сістэм разумнага горада». З дакладам па гэтым пытанні выступіў Пацеценка Сяргей Віктаравіч, навуковы кіраўнік праекта. Па выніках абмеркаванняў прынята рашэнне аб працягу даследаванняў і больш цесным супрацоўніцтве з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам тэлекамунікацый ім. праф. М. А. Бонч-Бруевіча, у якім створана Лабараторыя «інтэрнэту рэчаў».

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе