Спецыялісты НДВЛ ТА распрацавалі першыя рэдакцыі праектаў дзяржаўных стандартаў

29.05.2018 #тэхналогіі #паслугі

Спецыялісты навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» у рамках Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2018 год распрацавалі першыя рэдакцыі праектаў дзяржаўных стандартаў.

СТБ RFC7640/ПР_1 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Механізмы забеспячэння якасці абслугоўвання. Кіраванне перадачай дадзеных. Метады выпрабаванняў». Вобласцю дзеяння гэтага стандарту з’яўляюцца метады эталонных выпрабаванняў і праверак магчымасцяў сеткавых прылад па кіраванні перадачай дадзеных у лабараторных умовах.

СТБ ITU-T K.117/ПР_1 «Устойлівасць сродкаў электрасувязі да перанапружання і звыштокаў. Прылады першаснай абароны партоў Ethernet». Дадзены стандарт распаўсюджваецца на прылады першаснай абароны партоў Ethernet ад уздзеяння выкідаў з пікавым значэннем напружання 2,5 кВ і больш.

З праектамі можна азнаёміцца на сайце ААТ «Гіпрасувязь»: http://www.giprosvjaz.by/ru/activities/standardization.

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе