З 1 снежня 2018 г. будуць уведзены ў дзеянне стандарты, распрацаваныя спецыялістамі НДВЛ ТА

30.08.2018 #тэхналогіі

З 1 снежня 2018 г. будуць уведзены ў дзеянне наступныя стандарты, распрацаваныя спецыялістамі Навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» у рамках Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь:

  • СТБ 2524-2018 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Электрычныя інтэрфейсы Ethernet. Патрабаванні да асноўных параметраў і метады выпрабаванняў»;
  • СТБ 2525-2018 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Інтэрфейсы PDH і ISDN PRI. Патрабаванні да асноўных параметраў і метады выпрабаванняў».

СТБ 2524-2018 усталёўвае патрабаванні да асноўных параметраў і метадаў выпрабаванняў электрычных інтэрфейсаў 10BASE-T, 100BASE-TX і 1000BASE-T на фізічным узроўні, а СТБ 2524-2018 усталёўвае патрабаванні да асноўных параметраў і метадаў выпрабаванняў інтэрфейсаў Е12, E22, E31 і ISDN PRI на фізічным узроўні.

Названыя дзяржаўныя стандарты могуць таксама ўжывыцца ў дачыненні да абсталявання інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў, якія узаемадзейнічаюць са сродкамі электрасувязі або падключаюцца да сетак электрасувязі праз інтэрфейсы 10BASE-T, 100BASE-TX, 1000BASE-T, E12, E22, E31 і ISDN PRI.

Стандарты распрацаваныя на аснове патрабаванняў і рэкамендацый, выкладзеных у СТБ 2156-2014 і міжнародных стандартах ITU-T, ETSI, IEEE і ANSI.

Адпаведнасць устаноўленым патрабаванням інтэрфейсаў на фізічным узроўні дазваляе вырашыць задачу аказання паслуг электрасувязі з гарантаванай якасцю. Стандартызацыя метадаў выпрабаванняў забяспечвае атрыманне супастаўных і аб’ектыўных вынікаў выпрабаванняў, якія праводзяцца рознымі лабараторыямі, як у працэсе вытворчасці, так і пры пацверджанні адпаведнасці.

Стандарты неабходныя для арганізацый, акрэдытаваных у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, вытворцаў і пастаўшчыкоў сродкаў электрасувязі, выпрабавальных лабараторый і цэнтраў, аператараў электрасувязі.

 

«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

У 2023 годзе фестываль мастацтваў адбудзецца з 13 па 16 ліпеня, асобныя мерапрыемствы пройдуць 12 і 17 ліпеня.

Беларусь упэўнена рухаецца шляхам лічбавай трансфармацыі і ўкаранення навацый

Гэта забяспечвае краіне лідарскія пазіцыі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне СНД і Усходняй Еўропе.

Новы этап у гісторыі развіцця IT-галіны ў Беларусі

Падпісаны ўказ аб развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Завершаны другі дзень галіновага семінара па ўзаемадзеянні дзяржарганізацый і СМІ

З удзельнікамі семінара і кіраўнікамі галіновых прадпрыемстваў сустрэўся міністр сувязі і інфарматызацыі К. Шульган.

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе